Artist: 
Search: 
Reddit

Камаедзіца (Kamaedzica) - Сонца Ў Змроку lyrics

Калі сонца танчыць,
Кружыць над Халмамі страты,
Матылькі ўцякаюць,
Дзьвер вар'яцтва адчыняю.
Гукі чужых дарог,
Змрок над Сонцам навісае.
Нехта чуе Імя
Ў Сьвеце Хваляваньня...

Рэфрэн: Не шкадую Я,
Калі звар'яцею.
Не шкадую Я,
Бо спалохаю цябе.
Не шкадую Я,
Калі мовіш слова Мне.
Бо толькі мару Я,
Увесь гэты сьвет не для Мяне...

Покрыва зьнікае,
Шоў канца працягваецца.
Нешта ў сэрцы маю –
Гэта родны сьпеў iльецца.
Сонца ў Змроку – Памяць;
Вечнасьць назаўжды застанецца.
Канец Сусьвету блізка,
Скончыцца жыцьцё...

Сэрцы плачуць кроўю –
Спачуваюць горкай долі.
Нельга ўжо спыніцца,
Над намі толькі Веліч Сонца.
Яно ў Змроку танчыць,
Кружыць над Халмамі Страты.
Вояў сьпеў у пустыні
Аб сканчэньні Сьвету...

Ёсьць Дом, у якім я існую.
Вада бушуе, нібы шторм.
Бясконцы шлях і шум дарог -
З часоў стварэньня ўсіх асноў...
Усё роўна мне, калі памру,
Усё роўна мне, калі ілгу.
Убачыць бы Нябёсаў Твар,
Але ў вачах Агонь ня згас!...